wd wp Пошук:

Баявая ўскалось

«Баявая Ўскалось» — нелегальная літаратурная арганізацыя, заснаваная ў Заходняй Беларусі ў 1937 годзе; яе членамі літаратурнае аб’яднанне адноўлена ў 1949 годзе ў Заходняй Германіі. Аднайменны ілюстраваны часопіс выдаваўся як орган літаратурнага аб’яднання ў ліпені 1949 — лютым 1950 гадоў у Заходняй Германіі, у 1954—1981 гадах у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

Часопіс

Асноўны артыкул: Баявая ўскалось (часопіс) Часопіс «Баявая Ўскалось» выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў. Рэдактары М. Панькоў (1949—1950), С. Хмара (1954—1981).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1986 годзе
Катэгорыя·1949 год у Германіі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1949 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя аб’яднанні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Канады
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Германіі
Катэгорыя·Арганізацыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Баявая ўскалось
Катэгорыя·1937 год у Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам