У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філатаў. Уладзімір Канстанцінавіч Філатаў (23 лютага 1947, Мінск) — беларускі архітэктар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым, Беларускім політэхнічным інстытутах, старшым мастаком-канструктарам у Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў у Белкааппраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы: рэканструкцыя завода зборнага жалезабетону ў Гродне (1980), распрацоўка тэхналогіі безапалубнага вырабу папярэдне напружаных жалезабетонных вырабаў на комплексным імпартным абсталяванні (1981), індустрыяльны тэхнікум у Светлагорску (1982).