wd wp Пошук:

Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі

Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (21 (9) ліпеня 1863 — 4 мая 1930) — беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец. Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1911—1918).

Біяграфія

У 1886 годзе скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, да 1896 выкладаў рускую мову ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, з 1896 па 1903 гісторыю і геаграфію ў Мінскай гімназіі. У 1903—1906 гг. памочнік архіварыўса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, кіраўнік канцылярыі Віленскай навучальнай акругі.

У 1911—1918 гг. жыў у Віцебску ў доме № 4 па вуліцы Талстога. Працаваў дырэктарам рэальнага вучылішча (1911—1917), лектарам і выкладчыкам у навучальных установах (1918—1921), загадчыкам музея В. Федаровіча, навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара гістарычнага музея (1921—1927). У 1919—1924 гг. з’яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва, акруговага грамадства краязнаўства (1924—1927).

Краязнаўчую дзейнасць пачаў з раскопак курганоў у Барысаўскім павеце. Аўтар прац па гісторыі Мсціслава, Мінскай гімназіі, старажытнай архітэктуры Віцебска і Беларусі, арганізацыі музейнай справы ў Віцебску.

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Мемарыяльная дошка Уладзіміру Краснянскаму

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня