wd wp Пошук:

Уладзімір Вітальевіч Далгіх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далгіх. Уладзімір Вітальевіч Далгіх (26 лютага 1969, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Біяграфія

Скончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Творчасць

Творчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана), Джэймс («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Палемон («Ундзіна[en]» Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Спартак («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Феб («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса).

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb