wd wp Пошук:

Уладзімір Віталевіч Жураў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жураў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Жураў (нар. 9 сакавіка 1991) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль.

З 2012 года быў асноўным брамнікам «Полацка» ў Першай лізе. Пасля пагаршэння фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У складзе «Нафтана» стаў трэцім брамнікам. 1 верасня 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе навапалачан у матчы супраць брэсцкага «Дынама», правёў усе 90 хвілін. З-за памылак Журава «Нафтан» прапусціў 2 галы і саступіў 1:2. Больш у сезоне 2013 не полі не з’яўляўся.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро». Пачынаў сезон 2014 у якасці другога брамніка (пасля Барыса Панкратава), але пасля таго як Панкратаў у ліпені 2014 года атрымаў траўму, стаў выступаць у аснове. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў стаў асноўным брамнікам (чаргаваўся з Русланам Капанцовым).

У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро»[2] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў пагадненне[3]. У складзе «Нёмана» стаў другім брамнікам пасля Сяргея Курганскага. У маі 2017 года ў сувязю з траўмай Курганскага, заняў месца ў аснове, пазней стаў часцей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[4]. У першай палове 2018 года быў асноўным брамнікам каманды, пазней страціў месца ў складзе.

У лютым 2019 года перайшоў у «Віцебск»[5], дзе быў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. У снежні 2019 года кантракт клуба з брамнікам быў разарваны[6].

У студзені 2020 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[7]. Стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[8]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 года стала вядома, што Жураў застаецца ў «Дняпры» яшчэ на год[9].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльДняпро16-11
2010Д1Дняпро1-4
2011Д1Дняпро2-5
2012Д2Полацк24-46
2013 (1)Д2Полацк10-11
2013 (2)Д1Нафтан1-2
2014Д1Дняпро11-14
2015Д2Дняпро18-10
2016Д1Нёман2-0
2017Д1Нёман19-19
2018Д1Нёман13-19
2019Д1Віцебск5-7
2020Д3Дняпро20-8
2021Д2Дняпро30-32

Зноскі

  1. Vladimir Zhurov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Гаврюшко подписал контракт с “Днепром”, Журов покинул клуб
  3. Чухлей и Журов стали игроками “Немана”
  4. Журов и Курганский продолжат защищать ворота “Немана”
  5. Вратарь “Немана” продолжит карьеру в “Витебске”
  6. Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули “Витебск”
  7. “Днепр-Могилев” подписал вратаря и хавбека
  8. Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с “Днепром-Могилев”
  9. “Днепр” продлил контракты с Журовым и Бордуковым

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных