wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Здановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Здановіч.

Уладзімір Васільевіч Здановіч (руск.: Зданович Владимир Васильевич; нар. 8 лістапада 1956, в. Плехаўшчына, Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Біяграфія

У 1973 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу. Працаваў рабочым на маторарамонтным заводзе ў Бярозе, у Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні. У 1974—1976 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі, пасля вяртання год працаваў токарам у бярозаўскай «Сельгастэхніцы».

1978 г. — паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У 1983 г. накіраваны на працу ў БрДУ імя А. С. Пушкіна. Займаў пасады асістэнта. старэйшага выкладчыка, дацэнта кафедры гісторыі славянскіх народаў, дэкана факультэта інстытуцкай падрыхтоўкі, загадчыка кафедры славянскіх народаў, гісторыі Беларусі, прарэктара па навуковай працы і эканоміцы.

У 1988 годзе У. В. Здановіч абараніў дысертацыю на тэму «Камсамол Беларусі — памочнік партыйных арганізацый у павышэнні баявой актыўнасці партызанскіх фарміраванняў», атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. Навуковым кіраўніком даследавання быў доктар гістарычных навук А. М. Мацко, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У кастрычніку 2016 года абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі» (навуковы кансультант: член-карэспандэнт НАН Беларусі А. А. Каваленя).

Удастоены знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Навуковыя працы

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 17 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада