wd wp Пошук:

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (руск.: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в, нар. 17 верасня 1939, Баку5 ліпеня 2021) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Масква слязам не верыць».

Біяграфія

У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі МХАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю ім. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ, у 1970 годзе — аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасці ўласціва імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997).

Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.

Памёр 5 ліпеня 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[5].

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128677015 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Владимир Меньшов // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128677015 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Умер кинорежиссер Владимир МеньшовІнтэрфакс, 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  5. Памёр Уладзімір Мяньшоў
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных