wd wp Пошук:

Уладзімір Барысавіч Гройсман

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гройсман. Уладзімір Барысавіч Гройсман (укр.: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 года, Вінніца) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 года да 29 жніўня 2019 года. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 года. Дарадца Рады народнай бяспекі і абароны Украіны.[5]

З 2006 па 2014 год — гарадскі глава Вінніцы. Віцэ-прэзідэнт «Асацыяцыі гарадоў Украіны ў пытаннях жыллёвай гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Украіны і міністар мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі (з 27 лютага да 2 снежня 2014 года).

Дзяцінства і маладосць

У 1994 годзе скончыў Вінніцкую сярэднюю школу № 35. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасць на прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года — камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсмана, дэпутат Вінніцкае гарадской рады 24-га склікання (2002—2006 гг.).

У 2003 годзе скончыў недзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіравання людзьмі па спецыяльнасці «Правазнаўства». У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасці «Кіраванне грамадскім развіццём» і спецыялізацыі «Упраўленне на абласным і мясцовым узроўнях».

Дарослае жыццё

На пасадзе главы горада Вінніца

У 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Вінніцкай гарадской рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Вінніцкае гарадской рады і выконваючым абавязкі главы горада Вінніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах главы горада Вінніца.

На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду гарадскога главы Вінніцы ад грамады «Сумленне Украіны» і пераабраны главою са значнай падтрымкай — 77,8 % галасоў.

На пасадзе главы горада Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асвятлення вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэння і максімальнага асвятлення горада. Падчас першага году на пасадзе главы горада Вінніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц горада. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэння маштабаў стыхійнага гандлю.

У снежні 2006 года пасля падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Швейцарскай Канфедэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Вінніцай і ўправай Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Вінніца атрымала ад Цюрыха 116 спісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасці. Пазней у іх зявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаванне гарадскога транспарту, скарочана колькасць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.

Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцці горада. Так на ўмовах сумеснага фінансавання ў Вінніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыццяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, змяшчаецца палігон цвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.

У 2008 годзе спрыяў стварэнню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Вінніцы была распаўсюджана па Украіне.

З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Вінніцу знешніх інвестыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн.

Служба ва ўрадзе Украіны

27 лютага 2014 па запрашэнні прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм’ер-міністра Украіны — міністер мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасці — правядзенне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[6][7].

Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета-восень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаванні прычын авіякатастрофы самалёта Боінг 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны

У Вярхоўную Раду трапіў па спісе Блока Пятра Парашэнкі. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».

27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 снежня 2014 зацверджаны ў складзе РНБА.

Падтрымаў законапраект аб забароне расійскіх серыялаў, аднак яго падпісанне зацягнулася, паколькі рэгламентны камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.

2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам.

Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкі[8][9][10].

На чале ўраду Украіны

14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны[11][12][13]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэнне» і групы «Воля народа»[14]. Склаў паўнамоцтвы, згодна з украінскім заканадаўствам, на пачатку першага пасяджэння новаабранай Вярхоўнай Рады 29 жніўня 2019 года.

Узнагароды

Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.

Крытыка

Пасля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10 % суддзяў замест абрання іх без абмежавання часу працы, яго абразілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпы вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасці, у прыватнасці, вызваленне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам». 12 лістапада 2015, у дзень галасавання за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў.

Асабістае жыццё

Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок — Крысціну і Юлію і сына Давыда.

Зноскі

  1. Wolodymyr Boryssowytsch Hrojsman // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Volodymyr Hrojsman // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. Wolodymyr Hrojsman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%B3%D1%96%D1%8F_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B9%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0
  5. Про склад Ради національної безпеки і оборони України
  6. Дэцэнтралізацыя — Гройсман прагназуе, што пераходны перыяд дэцэнтралізацыі будзе доўжыцца не менш 2 гадоў(недаступная спасылка)
  7. Дэцэнтралізацыя ва Украіне — Дэцэнтралізацыя не дасць Данбасу ўласныя танкі і «Грады» — Гройсман(недаступная спасылка)
  8. Яцанюка мае замяніць Гройсман. Украіна ў чаканні новага прэм’ера
  9. Спікер Уладзімір Гройсман даў згоду ўзначаліць урад Украіны
  10. Гройсман працягвае перамовы па новым урадзе Украіны
  11. Уладзімір Гройсман — новы прэм’ер-міністр Украіны
  12. Гройсман — новы прэм?ер Украіны Архівавана 3 жніўня 2020.
  13. Прэм’ер-міністрам Украіны стаў Уладзімір Гройсман
  14. Яцанюк звольнены, прэм’ерам Украіны прызначаны Гройсман

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў Украіны
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міністры рэгіянальнага развіцця Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцы
Катэгорыя·Юрысты Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Асобы