wd wp Пошук:

Уладзімір Архіпавіч Лабуноў

Уладзі́мір Архі́павіч Лабуно́ў (нар. 16 сакавіка 1939, Орша) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, дыпламат. Акадэмік АН БССР (1986, член-карэспандэнт з 1980), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны вынаходнік БССР (1977).

Біяграфія

У 1961 скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 г. у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, з 1975 г. загадчык кафедры. У 1987—1989 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991).

З 1994 па 2001 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Нідэрландах, Люксембургу; Пастаянны прадстаўнік ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях узаемадзеяння іонаў з паверхняй цвёрдага цела і яго выкарыстання для распрацоўкі тэхналагічных працэсаў у мікраэлектроніцы, па нізкатэмпературных электрахімічных і плазмавых тэхналагічных працэсах. Прэмія Прэзідыума АН СССР па мікраэлектроніцы 1978 г.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 14 брашур, 460 вынаходстваў.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і прэміі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Бельгіі
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя вынаходнікі БССР
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»