У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Обручаў.
Уладзімір Апанасавіч Обручаў (28 верасня (10 кастрычніка) 1863, сяло Кляпеніна, Цвярская губерня — 19 чэрвеня 1956, Масква) — рускі геолаг, географ, пісьменнік-фантаст (аўтар знакамітых раманаў «Зямля Саннікава» і «Плутонія»), надворны саветнік, акадэмік АН СССР (1929), Герой Сацыялістычнай Працы (1945).
Скончыў Горны інстытут у Санкт-Пецярбургу (1886). Прафесар Томскага тэхналагічнага інстытута (1901-1912) і Маскоўскай горнай акадэміі (1921-1929). З 1930 года старшыня Камісіі па вывучэнні шматгадовай мерзлаты, з 1939 года дырэктар Інстытута мерзлатазнаўства АН СССР. У 1942-1946 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення геолага-геаграфічных навук АН СССР. З 1947 года ганаровы прэзідэнт Геаграфічнага таварыства СССР.