wd wp Пошук:

Уладзімір Андрэевіч Семянюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семянюк.

Уладзімір Андрэевіч Семянюк (нар. 16 лістапада 1940, в. Залессе, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф, палітолаг. Доктар філасофскіх навук (1990), прафесар (1993).

Біяграфія

У 1958 годзе закончыў Залескую сярэднюю школу. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1963).

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне. У 1964—1967 гадах — аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 1968 года — дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры.

У 1978—1981 гадах чытаў лекцыі ў Вышэйшай інжынернай школе г. Зялёна-Гура (Польшча). У 1989—1993 гадах ён дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1994 года — прафесар кафедры філасофіі Беларускай політэхнічнай акадэміі (факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі; айчынная філасофская думка.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў