wd wp Пошук:

Уладзімір Андрэевіч Дзяменцьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяменцьеў. Уладзімір Андрэевіч Дзяме́нцьеў (27 снежня 1928, г. Новаўкраінка, УССР — 20 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979).

Біяграфія

Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1962 годзе. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1947 года[1].

Творчасць

Мастак-пастаноўшчык мастацкіх фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У. Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я. Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л. Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4, 5-я серыі, 1979).

Фільмаграфія

  1. 1962 — Вуліца малодшага сына — асістэнт мастака-пастаноўшчыка
  2. 1965 — Каханая
  3. 1966 — Саша-Сашанька
  4. 1968 — Іван Макаравіч
  5. 1971 — Бацька
  6. 1976 — Братушка
  7. 1977 — Нядзельная ноч
  8. 1978 — Абочына
  9. 1981 — Ветразі майго дзяцінства
  10. 1982 — Культпаход у тэатр
  11. 1983 — Бацькі і дзеці
  12. 1986 — Знак бяды
  13. 1988 — Наш бронецягнік
  14. 1988 — Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі
  15. 1989 — Нетэрміновая вясна
  16. 1991 — Белыя адзенні
  17. 1997 — Зала чакання
  18. 2001 — У жніўні 44-га

Зноскі

  1. ДЕМЕНТЬЕВ Владимир Андреевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987.- 640 с., 96 л. ил.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі кіно Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці