У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяменцьеў. Уладзімір Андрэевіч Дзяме́нцьеў (27 снежня 1928, г. Новаўкраінка, УССР — 20 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979).
Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1962 годзе. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1947 года[1].
Мастак-пастаноўшчык мастацкіх фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У. Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я. Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л. Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4, 5-я серыі, 1979).