wd wp Пошук:

Уладзімір Анатольевіч Зубкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубкоў. Уладзімір Анатольевіч Зубкоў (30 красавіка 1948 Новасібірск, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю, трэнер, чатырохкратны чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1971).

Біяграфія

Уладзімір Зубкоў пачаў займацца спортам у родным горадзе Новасібірску. Першы трэнер — Віктар Кузняцоў. Рост 150 см. Выступаў у найлягчэйшай вазе.

На міжнародных спаборніцтвах Зубкоў адразу выявіў сябе як выдатны барэц. На чэмпіянаце свету па барацьбе 1970 года, у Эдмантане, дэбютант Уладзімір Зубкоў дабраўся да фіналу, дзе саступіў вопытнаму Георгэ Берчану, з Румыніі, які стаў двухразовым чэмпіёнам. Пасля гэтага Зубкоў выйграў чатыры запар чэмпіянату свету: 1971, 1973, 1974 і 1975 гадоў (у 1972 годзе чэмпіянат не праводзіўся з-за алімпіяды).

Скончыў у 1974 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Сімвалічна, што на апошнім чэмпіянаце свету 1975 года ў Мінску, ён узяў рэванш у таго ж Георгэ Берчану, стаўшы чатырохкратным чэмпіёнам свету.

У 1977 годзе Уладзімір Зубкоў завяршыў спартыўную кар’еру. З 1978 года трэнер. З 1981 года ў Рэспубліканскай комплекснай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Працаваў са зборнай Беларусі. У наш час — трэніруе зборную Аўстрыі па барацьбе [1].

Зноскі

  1. Трэнерскі штаб зборнай Аўстрыі Архівавана 16 чэрвеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Трэнеры па барацьбе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Барцы Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па грэка-рымскай барацьбе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара