wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумовіч.

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч (нар. 29 кастрычніка 1943, в. Баўцічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёна. У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў на камсамольскай рабоце — у Ленінскім райкаме камсамола Мінска, у Мінскім абкаме камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ.

У 1973 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, у наступным годзе абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па філалогіі (тэма «Проза „Маладняка“»). З 1973 г. выкладчык, з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

У 1982—1983 гг. загадчык кафедры рускай мовы для замежных студэнтаў, у 1989 г. — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў, у 1989—2000 гг. — загадчык кафедры беларусазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. У 1990—1994 гг. адначасова ўзначальваў Міжнародную школу беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2003—2008 гг. з’яўляўся саветнікам рэктара БДУ. Цяпер дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.

Творчасць

Першыя апавяданні надрукаваў у 1964 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесцей «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982), манаграфіі “Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984), дапаможнікаў «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік для студэнтаў Вышэйшая навучальная ўстанова» (у сааўтарстве, пад рэд. П. І. Брыгадзіна) (1989), «Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (пад грыфам) (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць» (2005).

Узнагароды

Зноскі

  1. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 6 верасня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе