У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кручкоў. Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў (руск.: Влади́мир Алекса́ндрович Крючко́в; 29 лютага 1924, Валгаград — 23 лістапада 2007, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ СССР (1988—1991).
Генерал арміі (27.01.1988). Член ВКП (б) з 1944 г., член ЦК (абіраўся 1986, 1990), член Палітбюро ЦК (20.09.1989 — 13.07.1990). Член Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы.