У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажанаў.
Уладзімір Аляксандравіч Бажанаў (нар. 27 лютага 1946, Таганрог, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі гісторык, палітолаг. Доктар гістарычных навук (1998), прафесар (2003).
Скончыў Універсітэт дружбы народаў імя П. Лумумбы (1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Паліталогія», 1996).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2011, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітрызацыі, кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: улада; палітыка; дзяржаўнасць.