У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антаневіч. Уладзімеж Антаневіч (15 ліпеня 1893, Самбар — 1968) — польскі археолаг. Прафесар (1920), правадзейны член Польскай АН (1952).
У 1925—1933 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце, а ў 1936—1939 рэктар Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова кіраўнік кафедры археалогіі.
Спрабаваў акрэсліць тэрыторыю свідэрскай культуры на Беларусі і выказаў меркаванне, што яе плямёны з’явіліся тут не пазней за канец верхняга неаліту.
У 1934 ў Мінску ўзяў удзел у навуковай канферэнцыі, наладзіў кантакты з беларускімі археолагамі Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім, Канстанцінам Палікарповічам.
Аўтар каля 300 навуковых прац па археалогіі, народным мастацтве, музейнай справе.