Укру́жжа[1] (трансліт.: Ukružža, руск.: Укружье) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета.
Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікабялевіцкага сельсавета, да 22 ліпеня 1960 года — у склад Семукацкага сельсавета[2], да 4 чэрвеня 1965 года — у склад Вендаражскага сельсавета[3], пасля — зноў у склад Семукацкага сельсавета. Ліквідавана ў 2018 годзе[4].