wd wp Пошук:

Украінцы Польшчы

Украінцы Польшчы (польск.: Ukraińcy w Polsce) — адна з нацыянальных меншасцяў Польшчы. Згодна з данымі перапісу насельніцтва 2011 года ўкраінцамі назвалі сябе 51 001 асоб[1].

Рэальная колькасць аўтахтоннага насельніцтва ацэньваецца некаторымі крыніцамі ў 150—300 тыс. украінцаў[Крыніца?]. Паводле дадзеных Аб’яднання украінцаў у Польшчы, колькасць украінцаў складае 250—500 тыс.[Крыніца?] На тэрыторыі Польшчы знаходзіцца да 800 тыс. украінскіх зарабітчан[Крыніца?].

Рэгіёнам кампактнага пражывання меншасці ёсць Вармінска-Мазурскае ваяводства і буйныя гарады, такія як Варшава (5-10 тыс. украінцаў), Кракаў (3 тыс.) і іншыя. Продкі украінцаў адвеку стагоддзяў жылі ў гістарычных абласцях Байкоўшчыны, Лемкаўшчыны, Падляшшы, Холмшчыны, Надсянні. У 1947 годзе па рашэнні польскага ўрада была праведзена акцыя «Вісла» — прымусовае перасяленне украінцаў з паўднёва-ўсходніх зямель у глыб Польшчы: на паўночныя і паўночна-заходнія землі. Акцыя матывавалася тым, што ўкраінскае насельніцтва складала для атрадаў УПА вялікую матэрыяльную і чалавечую базу, што ўскладняла іх ліквідацыі. Асноўная маса украінскага насельніцтва да гэтага часу яшчэ жыве рассеяна на заходніх і асабліва паўночных тэрыторыях — у Альштынскім, Гданскім, Кашалінскім і іншых ваяводствах.

Зноскі

  1. http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/LUD_ludnosc_stan_str_dem_spo_NSP2011.pdf
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Украінцы
Катэгорыя·Народы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0