Украінскі нацыянальны саюз (УНС) (укр.: Український Національний Союз) — украінская ваенізаваная патрыятычная грамадска-палітычная арганізацыя.
Украінскі нацыянальны саюз быў створаны 19 снежня 2009 года. У стварэнні УНС бралі ўдзел як удзельнікі рухаў так і проста свядомыя грамадзяне. Першыя аддзяленні былі створаны ў Харкаве, Любоцiне і Палтаве[1]. Да 2012 года кіраўніком арганізацыі быў Алег Галтвянскi, з 15 ліпеня 2012 года арганізацыю ўзначальвае Віталь Крывашэеў[2]. З моманту свайго заснавання УНС зарэкамендавала сябе як арганізатар рэгулярных палітычна рэзанансных акцый. УНС на працягу ўсяго перыяду свайго існавання вядзе барацьбу з сіламі, варожымі ўкраінскай дзяржаве, перш за ўсё прарасійскай і сепаратысцкай накіраванасці[3][4]. УНС з’яўляецца адным з арганізатараў «Еўрамайдана»[5][6]. Актывісты арганізацыі прымаюць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Ўкраiны[7][8][9].