wd wp Пошук:

Украінская эміграцыя

Украінская эміграцыя — працэс перасялення ўкраінцаў за межы этнічных зямель (Украіны). Масавыя перасяленні ўкраінцаў пачынаюцца ў другой палове — канцы 19 ст. Традыцыйна вылучаюць чатыры хвалі ўкраінскай эміграцыі. Па ацэнцы дырэктара Інстытута даследаванняў дыяспары Ігара Вінічэнкі па дадзеных на 2001 г. украінская дыяспара складае 10-13 млн.счалавек.

Украінскія перасяленцы ў ЗША (Паўночная Дакота) (кон. 19 ст.)
Драматычнае таварыства ім. І. Котляревского (Канада, Вініпег, 1914 г.)

Першая хваля

1-я хваля пачалася з апошняй чвэрці 19 ст. і доўжылася да пачатку Першай сусветнай вайны. Масавая працоўная эміграцыя ў ЗША пачалася ў 1877 г., у Бразілію — 1880-е гг., у Канаду — 1891 г., у Сібір — 1905—1907 гг. Акрамя таго, выязджалі і ў Аргенціну, Аўстралію і Новую Зеландыю. Гэтая хваля была абумоўлена аграрнай перанаселенасцю некаторых украінскіх тэрыторый.

Другая хваля

2-я хваля ахоплівае міжваенны перыяд і была абумоўлена сукупнасцю сацыяльна-эканамічных і палітычных прычын. Сярод эмігрантаў былі землеўладальнікі, гандляры, служачыя, святары. Яны выязджалі ў Польшчу, Чэхаславакію, Аўстрыю, Румынію, Балгарыю, Германію, Францыю, ЗША і Канаду.

Трэцяя хваля

3-я хваля ўзнікла ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта былі пераважна рэпатрыянты з англійскай, амерыканскай і французскай акупацыйных зон. Значную частку складалі тыя, хто сілай быў вывезены на працы ў Германію. Большасць эмігравалі ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Бразілію, Аргентыну, Францыю.

Чацвертая хваля

4-я хваля пачалася ў 1990-х гг. Галоўнай прычынай эміграцыі паслужыла эканамічна цяжкае становішча на Украіне. На часовую працу выехала каля 7-8 млн людзей у Расію, краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Спасылкі і крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Украінская эміграцыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Украінская дыяспара