wd wp Пошук:

Украінская вышыўка

Украінская вышыўка — адзін з відаў народнага дэкаратыўнага мастацтва ўкраінскага народа ў выглядзе арнаментальнай ці сюжэтнай выявы на тканіне ці скуры. Вышыўка вырабляецца ўручную або з дапамогай швейных машын на прадметах адзення, галоўным чынам на жаночых і мужчынскіх кашулях (вышыванках), а таксама на прадметах хатняга ўжытку — абрусах, навалачках, ручніках і да т.п.

Апроч упрыгожвання адзення і інтэр’ерных абрадавых тканін, вышыўка нясе акультны характар. Яна з’яўляецца зачуром ад маланкі, бяздзетнасці, неўраджайнасці, няшчасця і да т.п.[1][2].

Вышыўка на адзенні размяшчаецца на вызначаных месцах — у нізах рукавоў, на гарлавіне ці каўнеры, падоле ці падолах адзення — там, дзе няма доступу да цела[1]. Колер і фігура гафту таксама маюць сваё значэнне.

Зноскі

  1. 1 2 Обереговая вышивка(руск.) . Праверана 20 кастрычніка 2013.
  2. Украинские вышиванки.(руск.)  (недаступная спасылка). Pugoffka.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народная творчасць
Катэгорыя·Адзенне