wd wp Пошук:

Удоды

Удоды (Upupa) — род птушак, адзіны ў сямействе Удодавыя (Upupidae). Уключае 3 сучасных і адзін вымерлы віды.

Таксанамія

Спачатку удодаў адносілі да атраду Ракшападобныя (Coraciiformes). Паводле класіфікацыі Сіблі-Алквіста ўдода разам з прадстаўнікамі роду Phoeniculus вылучылі ў атрад Upupiformes. Па больш позніх класіфікацыях гэтыя роды аб’ядналі з птушкамі-насарогамі ў атрад Bucerotiformes.

Віды

Спачатку род лічыўся манатыпным з адзіным відам удодам (Upupa epops) . Па сучаснай класіфікацыі да асобнага віду Upupa africana адносяць афрыканскую папуляцыю ўдода, а да віду Upupa marginata — мадагаскарскую папуляцыю. Акрамя таго, на востраве Святой Алены існаваў від Upupa antaios, што вымер ў XVI стагоддзі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі-насарогі (атрад)
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта