wd wp Пошук:

Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт

Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт (УдДУ, былы Удмурцкі дзяржаўны педагагічны інстытут) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Іжэўску, найбуйнейшы цэнтр вышэйшай адукацыі Удмурцкай Рэспублікі. У склад універсітэта ўваходзяць 13 факультэтаў, 7 інстытутаў, 18 навукова-даследчых лабараторый, 7 прадстаўніцтваў, 134 кафедраў, 19 вучэбна-дзелавых цэнтраў.

Гісторыя

10 красавіка 1931 года быў утвораны Удмурцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (УДПІ). У 1958 годзе УДПІ быў пераведзены з трэцяй катэгорыі ў больш высокую — другую, з правам мець аспірантуру. 5 сакавіка 1971 года Савет міністраў СССР прыняў пастанову аб арганізацыі Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Іжэўску.

19 красавіка 1971 года — загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР № 323, УДПІ ператвораны ва Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт. 29 снежня 1972 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР прысвоена званне Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя 50-годдзя СССР Міністэрства вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі РСФСР.

З 20 верасня 2002 г. універсітэт носіць назву «Дзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі „Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт“». З 23 сакавіка 2011 года — «Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі „Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт“».

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Расіі
Катэгорыя·Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта