wd wp Пошук:

Уга Кавальера

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавальера.

У́га Кавалье́ра (італ.: Ugo Cavallero; 20 кастрычніка 1880 года, Казале-Манферата — 14 лістапада 1943 года, Фраскаці)[2] — граф, італьянскі военачальнік, маршал Італіі (1942 год).

Да Другой сусветнай вайны

Вырашыўшы стаць ваенным, Кавальера дзякуючы ўласным здольнасцям і добрым сувязям, змог у гады Першай сусветнай вайны зрабіць паспяховую кар’еру ў італьянскай арміі. Пасля вайны ўзначальваў дэлегацыю Італіі на перамовах у Версалі, але з прычыны таго, што патрабаванні Італіі былі праігнараваны, дэманстратыўна пакінуў канферэнцыю.

У 1920 годзе сыходзіць у адстаўку, якая працягвалася да прыходу да ўлады ў Італіі фашыстаў.

З 1926 года — сенатар. Пасля прыходу фашыстаў да ўлады, яму была прапанавана пасада сакратара ваеннага міністэрства, якую ён цудоўна сумяшчаў з бізнесам, стаўшы галоўным адміністратарам трэста «Ансальда». Яго прадпрымальніцкая дзейнасць скончылася ўзбуджэннем крымінальнай справы аб растратах, але Кавальера валодаў настолькі вялікімі сувязямі, што хутка замяў гэту справу.

У 1937 годзе становіцца галоўнакамандуючым італьянскімі войскамі ва Усходняй Афрыцы, але ў 1939 годзе вяртаецца ў Рым, і прызначаецца Мусаліні старшынёй кардынацыйнага камітэта. На гэтай пасадзе ён адправіўся ў Берлін, дзе выдатна спрацаваўся з немцамі дзякуючы прагерманскім поглядам. 30 мая 1939 года сустрэўся з Гітлерам. На гэтай сустрэчы перадаў мемарандум, складзены Мусаліні.

Падчас вайны

Першай ваеннай каманднай пасадай Кавальера стала пасада начальніка Генеральнага штаба, які ён атрымаў пасля правалу Грэчаскай кампаніі, змяніўшы маршала Бадолья. Таксама Кавальера стаў камандуючым італьянскімі войскамі ў Грэцыі, сумяшчаючы гэту пасаду з начальнікам Генеральнага штаба.

Становішча ў вайне з Грэцыяй пагаршалася, дучэ патрабаваў ад Кавальера перайсці ў наступ, але кожны раз італьянская армія цярпела паражэнне. Пазней, дзякуючы дапамозе вермахта, Грэцыю ўдалося разграміць.

Вярнуўшыся ў Рым пасля заканчэння ваенных дзеянняў У Грэцыі, Уга Кавальера настойваў на рэарганізацыі Генеральнага штаба. Дзякуючы Кавальера, ён ператварыўся з дарадчага органа ў мозг арміі.

У 1942 годзе стаў аўтарам аперацыі «Геркулес» па захопе Мальты, план якой пазней быў адпрэчаны. У гэтым жа годзе быў прызначаны Мусаліні маршалам.

Увосень 1942 года Кавальера зноў падняло пытанне пра захоп Мальты, але аперацыя «Геркулес» засталася толькі на паперы.

Быў адпраўлены ў адстаўку 4 лютага 1943 года. Новым начальнікам штаба сухапутных сіл Італіі стаў Амброзіа. Быў арыштаваны новым урадам Бадолья неўзабаве пасля звяржэння Мусаліні. Затым быў выпушчаны немцамі, якія занялі Рым. Кавальера прапанавалі ваяваць на баку немцаў супраць саюзнікаў, але ён выбраў іншы шлях. 14 лістапада 1943 года маршал Італіі Уга Кавальера застрэліўся.

Узнагароды

Сачыненні

Запіскі пра вайну. Дзённік начальніка італьянскага Генеральнага штаба

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  2. Афіцыйны сайт Міністэрства абароны Італіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Фашысты Італіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа
Катэгорыя·Кавалеры Каланіяльнага ордэна Зоркі Італіі
Катэгорыя·Афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Фашысцкая Італія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Фраскаці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казале-Манфераце
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Маршалы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада