wd wp Пошук:

Тэ Рангі Хіроа

Тэ Рангі Хіроа (маары: Te Rangi Hīroa), таксама вядомы як Пітэр Генры Бак (англ.: Peter Henry Buck, 15 жніўня 1880, Урэнуі, Новая Зеландыя — 1 снежня 1951, Ганалулу, Гаваі, ЗША) — новазеландскі навуковец і грамадскі дзеяч. Тэ Рангі Хіроа — адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў так званай младамаарыйскай партыі — першай самастойнай палітычнай арганізацыі, узначальваў у 1890—1930 гадах рух маары за палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае раўнапраўе з англа-новазеландцамі, адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры народа.

Біяграфія

Тэ Рангі Хіроа нарадзіўся 15 жніўня 1880 года ў невялікім горадзе Урэнуі ў Новай Зеландыі. Яго бацька, Уільям Генры Бак, быў ірландцам, маці — прадстаўніцай народа маары. З культурай і мовай маары будучага навукоўца яшчэ ў раннім дзяцінстве пазнаёміла яго бабуля па матчынай лініі.

У 1899 годзе Тэ Рангі Хіроа паступіў у медыцынскі універсітэт і, атрымаўшы вышэйшую медыцынскую адукацыю, пачаў працаваць урачом сярод маары, а пазней на працягу некалькіх гадоў узначальваў ведамства па ахове здароўя гэтага народа. Па родзе сваёй дзейнасці Тэ Рангі Хіроа бываў у самых розных кутках Новай Зеландыі, дзе шырока знаёміўся з становішчам, бытам і культурай маары. Тады ж ён звязаўся з младамаарыйскай партыяй, якая бараніла інтарэсы карэнных жыхароў Новай Зеландыі.

У 1927 годзе Тэ Рангі Хіроа з’ехаў на Гаваі, каб працаваць у этнаграфічным музеі ў Ганалулу. З 1936 года і да канца сваіх дзён Тэ Рангі Хіроа быў дырэктарам гэтага музея.

У 1951 годзе ён памёр, крыху не паспеўшы скончыць апошнюю буйную працу Explorers of the Pacific, якая была выпушчана ўжо пасля яго смерці ў 1953 годзе.

Зноскі

  1. https://teara.govt.nz/en/biographies/3b54/buck-peter-henry
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Те Ранги Хироа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Сярэбранага юбілею караля Георга V
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ганалулу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Вучоныя Новай Зеландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных