wd wp Пошук:

Тэхніка ў масы

Вокладка часопіса "Тэхніка ў масы" №3-4 1932 года

«Тэхніка ў масы» — навукова-тэхнічны часопіс ЦСПСБ, Наркамлегпрому і Галоўдартрансу БССР, упаўнаважаных Наркамцяжпраму і Наркамлесу СССР.

Выдаваўся ў Менску ў друкарні Кіраўніцтва Спраў СНК і Эканомсавета БССР у 1932-1933 гадах на беларускай мове тыражом 1500-2000 экз.

У часопісе змяшчаюцца навукова-тэхнічныя артыкулы арыентаваныя на шырокае кола чытачоў, а таксама артыкулы прысвечаныя дасягненням народнай гаспадаркі БССР пачатку 1930-х гадоў.

Адказныя рэдактары ў першым нумары І. Валюкевіч і С. Цыпкін, пачынаючы з № 3 за 1932 г. – І.Мядзведзеў, С. Цыпкін, у апошнім нумары (№ 11 за люты 1933 г.) – І. Мядзведзеў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове