wd wp Пошук:

Тэхналагічны ўніверсітэт Труа

Тэхналагічны ўніверсітэт Труа (фр.: Université de technologie de Troyes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Труа.

Агульная характарыстыка

Тэхналагічны ўніверсітэт Труа з’яўляецца часткай сеткі трох французскіх тэхналагічных універсітэтаў, заснаваных Камп’енскім тэхналагічным універсітэтам. Універсітэт у Труа уваходзіць у 10 найлепшых інжынерных школ Францыі. Мадэль навучання ва ўніверсітэце ўяўляе сабой сумесь паміж паўночнаамерыканскай і французскай традыцыямі. Універсітэт быў заснаваны ў 1994 годзе і ўрачыста адкрыты прэзідэнтам Францыі Жакам Шыракам.

Тэхналагічны ўніверсітэт Труа прымае ўдзел у міжнародных праграмах абмену, уключаючы ERASMUS, і падпісаў пагадненні з многімі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэтамі-партнёрамі). Тэхналагічны ўніверсітэт Труа з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (EUA). Універсітэт з’яўляецца адным з 8 членаў ініцыятывы Еўрапейскага тэхналагічнага ўніверсітэта (EUt+).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Труа
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта