wd wp Пошук:

Тэхаскі музей культурнай спадчыны лужычанаў

Лужыцкі піянерскі домік з бярвення на тэрыторыі лютэранскай царквы Святога Паўла

Тэхаскі музей культурнай спадчыны лужычанаў (англ.: Texas Wendish Heritage Museum) — музей, які знаходзіцца ў населеным пункце Сербін, Тэхас, ЗША. Адзіны музей, прысвечаны гісторыі і культуры лужыцкага народа ў Паўночнай Амерыцы. Знаходзіцца каля лютэранскай царквы святога Паўла.

У XIX і пачатку XX стагоддзяў Сербін быў «мацярынскай калоніяй» для эмігрантаў з Лужыцы. У мінулым у будынку размяшчалася лужыцкая сярэдняя школа для дзяцей лужычанаў, якія складалі большасць у Сербіне.

Музей уяўляе сабой комплекс аднапавярховых будынкаў. У цяперашні час ён складаецца з некалькіх невялікіх выставачных залаў. У склад музея ўваходзяць таксама дзве арыгінальныя сялянскія хаты з бярвення, якія стаяць асобна, пабудаваныя ў 1856 годзе неўзабаве пасля таго, як сюды прыбылі першыя перасяленцы з Лужыцы. Музей дэманструе некалькі арыгінальных экспанатаў, прысвечаных лужыцкай культуры, у прыватнасці — велікодныя яйкі, народныя касцюмы, рукапісы і мноства фатаграфій.

Пры музеі дзейнічае архіў і бібліятэка пад назвай «Lillie Moerbe Caldwell Memorial Library», якая збірае друкаваныя выданні на лужыцкіх, нямецкай і англійскай мовах, прысвечаныя лужыцкай культуры. Архіў збірае асабістыя дакументы, фотаматэрыялы і крыніцы, звязаныя з генеалогіяй розных лужыцкіх родаў. У архіве захоўваецца некалькі рэдкіх рукапісаў.

Пры музеі дзейнічае сувенірная крама.

Музей адкрыты з аўторка па нядзелю з 13.00 да 17.00 гадзін.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкая культура
Катэгорыя·Этнаграфічныя музеі ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Тэхаса