wd wp Пошук:

Тэтрык II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тэтрык.

Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык II) (лац.: Gaius Pius Esuvius Tetricus) — сын і суправіцель імператара так званай «Гальскай імперыі» Тэтрыка I.

Год нараджэння і маці Тэтрыка малодшага невядомыя. У 273 годзе ён быў узведзены сваім бацькам у ранг цэзара[1] і атрымаў тытул правадыра моладзі, а 1 студзеня 274 года, у Аўгусце Трэвераў (суч. Трыр), уступіў разам з ім у консульства. Пасля ўварвання Аўрэліяна і няўдалай бітвы пры Дуракаталаўне (суч. Шалон-ан-Шампань) Тэтрык I разам з сынам здаўся ў палон. Яны абодва былі праведзены ў трыўмфальнай працэсіі ў Рыме, аднак пасля гэтага дараваны Аўрэліянам. Тэтрык-старэйшы быў прызначаны карэктарам у Луканіі, а яго сын быў ганараваны сенатарскага звання і пасля займаў шматлікія пасады.

Зноскі

  1. Таксама прапануецца дата абвяшчэння яго цэзарам 271 год (гл. I. König, Latomus 33, 1974, 53ff. and König 1981 p. 166f.) і аргументы супраць гэтай даты (гл. J. F. Drinkwater, The Gallic Empire. Separatism and Continuity in the North-Western Provinces of the Roman Empire A.D. 260—274, Stuttgart, 1987.S. 106 ff. і 186 ff.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Рымскія консулы III стагоддзя
Катэгорыя·Рымскія ўзурпатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гальскія імператары
Катэгорыя·Трыццаць тыранаў