Тэ́льманаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паўстынь.
23 чэрвеня 1940 года са складу Урэцкага сельсавета Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР вылучаны гарадскі пасёлак Урэчча, Урэцкі сельсавет перайменаваны ў Тэльманаўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь[1]. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Урэцкаму пассавету[2].