wd wp Пошук:

Тэлефон

Звычайны кнопкавы дротавы тэлефон.

Тэлефон (грэч.: τῆλε, «далёка», і φωνή, «гук») — сродак камунікацыі які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленне. У развітым свеце з’яўляецца адной з самых звычайных бытавых прылад, з’яўляецца адным з найгалоўнейшых сродкаў камунікацыі для бізнесу, прамысловасці і дзяржаўнага кіравання. Слова «тэлефон» было запазычана ў мноства моў ва ўсім свеце і шырока пазнавальнае з-за свайго падабенства ва ўсіх мовах.

Асноўны прынцып дзеяння тэлефону заключаецца ў пераўтварэнні гукавой хвалі ў электрычныя сігналы і наадварот — сігналы ў гук. Гэтыя сігналы распаўсюджваюцца праз тэлефонныя сеткі, часта канвертуюцца ў электронныя і/ці аптычныя сігналы — гэтым чынам амаль кожны тэлефон у свеце можа скантактавацца з любым іншым. У кодавай табліцы Юнікод маюцца графічныя сімвалы для падкрэслення інфармацыі, датычнай тэлефонаў: ℡(U+2121), ☎(U+260E), ☏(U+260F) і ✆(U+2706).

Гісторыя

Вяровачны тэлефон.
Аляксандр Бэл з першым тэлефонам. У адну і тую ж адтуліну прыходзілася і размаўляць, і слухаць з яе.

Неэлектрычныя правобразы тэлефону

Агулам, тэлефонам можна назваць усё, што перадае гук на вялікія адлегласці. Першыя правобразы тэлефонаў былі механічнымі прыладамі, якія ў адрозненні ад сучаных тэлефонаў перадавалі механічныя хвалі (якімі з’яўляецца і гук), у той час як зараз тэлефоны маніпулююць электрамагнітнымі сігналамі.

Згодна з лістом да Peking Gazette, у 968 годзе ў Кітаі выкарыстоўваўся аналаг тэлефону, які перадаваў гук праз трубы. Вядомы доўгі час і вяровачны тэлефон, у якім дзве дыяфрагмы былі звязаныя вяроўкай, праз якую ваганні адной дыяфрагмы перадаваліся да другой.

Электрычныя прылады

Тэлефон стаў лагічным працягам стварэння і ўдасканалення электрычнага тэлеграфу. Гэтак, каталонскі навуковец Францэск Сальва і Кампіліё стварыў у 1804 годзе электрахімічны тэлеграф.[1] Электрамагнітны тэлеграф быў быў створаны Паўлам Шылінгам у 1832. Іншы аналагічны тэлеграф у 1833 годзе распрацавалі Карл Фрыдрых Гаус і Вільгельм Вебер.

Першы камерцыйны тэлеграф быў выраблены Вільямам Кукам і выкарыстоўваўся на чыгунцы Great Western Railway у Вялікабрытаніі. Тэлеграфная лінія працягнулася на 13 кіламетраў ад лонданскай станцыі Педынгтан да Вэст-Дрэйтан (зараз захад Лондану). Ён пачаў працу 9 красавіка 1839 года.

Незалежна ад брытанскай разробкі іншы электрычны тэлеграф быў разроблены і запатэнтаваны ў ЗША з 1837 годзе Самуэлям Морзэ. Альфрэд Вэйл, асістэнт, і Морзэ разрабілі адмысловы алфавіт кадзіравання, які атрымаў назву азбука Морзэ. Першая амерыканская тэлеграмма была адпраўлена Морзэ 6 студзеня 1838 года па 2-мільнаму кабелю.

На працягу другой паловы XIX ст. асноўнай задачай стала зрабіць магчымым адначасовую перадачу некалькіх паведамленняў шляхам мадуляцыі сігналаў. Аднымі з дасягнуўшых мэты былі Аляксандр Бэл і Томас Эдысан. Іх спробы стварэння акустычнага (гарманічнага) тэлеграфу дзеля больш таннай тэлеграфіі ў выніку прывялі да стварэння тэлефону, размоўнага тэлеграфу.

Зноскі

  1. Jones, R. Victor Samuel Thomas von Sömmering’s «Space Multiplexed» Electrochemical Telegraph (1808-10) Архівавана 11 кастрычніка 2012., Harvard University website. Attributed to «Semaphore to Satellite», International Telecommunication Union, Geneva 1965.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Офісная тэхніка
Катэгорыя·Тэлефонная сувязь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы