wd wp Пошук:

Тэлебачанне высокай выразнасці

Тэлебачанне высокай выразнасці (англ.: High-Definition Television, скар. HDTV) — стандарты тэлебачання высокай выразнасці праз кабельнае сеціва, спадарожнік і г.д.

Гісторыя

Распрацоўка аналагічных сістэм

У 1949 г. Францыі пачалося манахромнае вяшчанне з cістэмай 768i на першым французскім тэлеканале. Вяшчанне было спыненае ў 1985 г.

У 1954 г. у Савецкім Саюзе быў распрацаваны Трансфарматар. Гэта была першая 1, 125-і лінейная высокаякасная сістэма. Але праект ніколі не выкарыстоўваўся.

У 1969 г. Японская дзяржаўная карпарацыя NHK пачала трансляцыю тэлебачання высокай выразнасці з суадносінамі бакоў 5:3, у той час, калі стандартам з’яўлялася 4:3. Выпрабаванне спадарожніка пачалося ў 1989 г. і працягнула рэгулярныя тэставанні ў 1991 годзе. Рэгулярнае вяшчанне у BS-9ch пачалося 25 лістапада 1994 г.

У 1981 г. сістэма MUSE была дэманстравана ў ЗША, якая выкарыстоўвала тыя ж суадносіны, што і ў Японіі. Пасля дэманстрацыі, прэзідэнт Рональд Рэйган(які быў пад спрыяльным уражаннем) абвясціў сістэму «пытаннем нацыянальнага інтарэсу», каб увесці ў ЗША тэлебачнне высокай выразнасці.

Беларусь пакуль у гэтым пытанні не зацікаўленая.

Узыход лічбавага сціску

Пачынаючы з 1972 года, радыё-тэлекамунікацыйны сектар МКЭ (МКЭ-R) працуе над стварэннем аналага HDTV. Гэтая рэкамендацыя не падыходзіць да вяшчання палос, якія могуць дасягнуць хатніх карыстальнікаў. Стандартызацыя MPEG-1 у 1993 годзе і прывяло да прыняцця рэкамендацый МКЭ-R BT.709. У чаканні гэтых стандартаў арганізацыяй DVB быў сфармаваны саюз вяшчальнікаў-вытворцаў бытавой электронікі і рэгулюючых органаў. DVB распрацоўвае і ўзгадняе спецыфікацыі, якія афіцыйна стандартызаваная ETSI.

Абазначэнні

Вяшчанне HDTV суправаджаецца з трыма галоўнымі параметрамі:

Гл. таксама

HDMI

Blue ray дыск

HD+

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Стандарты тэлевізійнага вяшчання
Катэгорыя·Тэхналогіі тэлебачання
Катэгорыя·Тэлебачанне