wd wp Пошук:

Тэд Круз

Рафаэ́ль Э́двард «Тэд» Круз (англ.: Rafael Edward “Ted” Cruz; 22 снежня 1970, Калгары) — амерыканскі палітык і адвакат, які займае пасаду сенатара ад штата Тэхас з 2013 года і намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года.

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт у 1992 годзе і юрыдычную школу Гарвардскага ўніверсітэта ў 1995 годзе. З 1999 да 2003 года займаў розныя пасады палітычнага прызначэнца: дырэктара Упраўлення па планаванню палітыкі пры Федэральнай гандлёвай камісіі, ад’ютант-намеснік генеральнага пракурора ў Міністэрстве юстыцый ЗША, а таксама дарадцы Джорджа Буша па ўнутранай палітыцы падчас ягонай прэзідэнцкай кампаніі 2000 года.

З 2003 да 2008 года быў Генеральным салісітарам штата Тэхас, атрымаўшы прызначэнне Генеральнага пракурора Грэга Эбата. Быў першым лацінаамерыканцам у гісторыі штата Тэхас, які займаў гэтую пасаду, і знаходзіўся на ёй даўжэй за ўсіх. З 2004 да 2009 года быў ад’юнкт-прафесарам у школе права Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне, дзе выкладаў судовы працэс Вярхоўнага суда ЗША.

Намагаўся атрымаць месца ў Сенаце, вызваленае рэспубліканкай Кей Бэйлі Хатчысан і ў ліпені 2012 года перамог віцэ-губернатара Дэвіда Дзьюхарста падчас рэспубліканскіх праймерыз, а на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2012 года перамог былога дзяржаўнага прадстаўніка Пола Сэдлера, атрымаўшы 56 % галасоў. Стаў першым іспанамоўным амерыканцам, які стаў сенатарам ад штата Тэхас і адным з трох сенатараў кубінскага паходжання. Узначальвае судовы падкамітэт сената па наглядзе, федэральных правах і дзейнасці агенцтваў, а таксама з’яўляецца старшынём камерцыйнага падкамітэта сената па справах космасу, навукі і канкурэнтаздольнасці. У лістападзе 2012 года быў прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага рэспубліканскага сенатарскага камітэта.

У сакавіку 2015 года пачаў кампанію за вылучэнне на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года. Падчас папярэдняй кампаніі яго падтрымка была самай моцнай сярод «жанчын, белых пратэстантаў-евангелістаў, людзей, старэйшых за 50 гадоў і тых, хто ідэнтыфікаваў сябе як кансерватараў», але не меў адназначнай падтрымкі сярод іншых фракцый, звязаных з партыяй, такіх як ліберальныя кансерватары і пакаленне Y.

У лютым 2016 года перамог на Кокусе ў Аёве, стаўшы першым лацінаамерыканцам, які калі-небудзь перамогаў на прэзідэнцкіх кокусах ці праймерыз. У рэшце рэшт застаўся галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў праймерыз разам з Дональдам Трампам. 3 мая 2016 года спыніў сваю прэзідэнцкую кампанію пасля перамогі Трампа на рэспубліканскіх праймерыз у штаце Індыяна.

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2012/08/02/us/politics/republican-senate-candidate-in-texas-is-known-as-an-intellectual-force.html
  2. Ted Cruz // GeneaStar
  3. Ted Cruz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Biographical Directory of the United States Congress
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сенатары ад штата Тэхас
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2016)
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калгары
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе