wd wp Пошук:

Тэадор Кёрнер

Тэадор Кёрнер, эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, 23 красавіка 1873 — 4 студзеня 1957) — аўстрыйскі палітык, прэзідэнт Аўстрыі ў 1951—1957 гадах.

Ранняя біяграфія

Нарадзіўся ў Уйсёне (прыгарадзе сучаснага Камарам), у сям’і афіцэра аўстра-венгерскай арміі, наведваў ваенную школу, ваенную акадэмію і ў 1894 г. стаў лейтэнантам. Паступіў на службу ў якасці афіцэра ў горадзе Аграм (цяперашні Заграб) і да 1904 г. даслужыўся да маёра. У гэтым жа годзе паступіў на службу ў аўстрыйскі генеральны штаб. У Першую сусветную вайну быў адным з актыўных камандуючых на італьянскім фронце. Скончыў ваенную кар’еру ў 1924 г. у чыне генерала.

Палітычная біяграфія

Заўсёды зацікаўлены палітыкай Кёрнер стаў членам SPÖ і быў абраны ў парламент у 1924 годзе. Адначасова пачаў працу над арганізацыяй Рэспубліканскага шуцбунда, у якім выступаў за правядзенне незалежнай і радыкальнай палітыкі. Ён быў старшынёй Бундэсрата ў перыяд паміж снежнем 1933 і лютым 1934 г.

Грамадзянская вайна ў Аўстрыі і ўсталяванне аўстрафашысцкай дыктатуры спынілі кар’еру Кёрнера як палітыка. Ён быў арыштаваны, як і многія яго аднапартыйцы, аўтарытарным урадам, які забараняў усе апазіцыйныя партыі. Пасля аншлюсу Аўстрыі, падчас Другой Сусветнай вайны Кёрнер быў зноў арыштаваны, на гэты раз ужо нацыстамі.

Пасля вайны, 17 красавіка 1945 г., Кёрнер быў прызначаны савецкімі акупацыйнымі войскамі ў Аўстрыі часовым бургамістрам Вены. Кёрнер адказваў за перабудову і аднаўленне сталіцы, якая моцна пацярпела падчас вайны. Пасля смерці Карла Рэнера яго партыя прапанавала Кёрнера ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аўстрыі, і Кёрнер выйграў выбары, атрымаўшы крыху больш, чым 51 працэнт. Ён стаў першым прэзідэнтам краіны, абраным прамым галасаваннем. Кёрнер памёр падчас свайго тэрміну.

Зноскі

  1. Кёрнер Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Вены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Комарам-Эстэргам
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Палітыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Бургамістры Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Аўстрыі