wd wp Пошук:

Тэадор Гебрэ Селасіе

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тэадор Ге́брэ Села́сіе (чэшск.: Theodor Gebre Selassie; нар. 24 снежня 1986, Тршэбіч, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст эфіопскага паходжання, абаронца ліберацкага «Слована» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мезіржычы, у аднайменным клубе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучанне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мезіржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сезонаў выступаў у другой чэшскай лізе.

«Славія»

Восенню 2007 года Гебрэ Селасіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з пражскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сезона 2007/08 разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Слован»

У пачатку восені 2008 года Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасня, у гульні супраць пражскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада, у матчы супраць «Млада-Болеслава» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Слована». У сезоне 2011/12 Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.

«Вердэр»

Пасля ўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў складзе зборнай Гебрэ Селасіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вердэрам», склаўшы з брэменскім клубам чатырохгадовы кантракт.

Пакінуў «Вердэр» па заканчэнні сезона 2020/21, калі клуб страціў месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Слован»

У чэрвені 2021 года зноў далучыўся да

Міжнародная кар’ера

У маі 2011 года быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Перу (0:0). 29 мая 2012 года Тэадор трапіў у канчатковы спіс ігракоў, якія паехалі ў складзе чэшскай зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012[5].

Гебрэ Селасіе з’яўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Дасягненні

«Славія»:

«Слован»:

Асабістае жыццё

Бацька, Хамола Гебрэ Селасіе, прыехаў у Чэхаславакію з Эфіопіі працаваць урачом яшчэ падчас камуністычнага панавання. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна з’яўляецца этнічнай чэшкай[6]. У Тэадора таксама ёсць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[7].

Зноскі

  1. http://www.worldfootball.net/teams/werder-bremen/2013/2/
  2. Theodor Gebre Selassie // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://sports.yahoo.com/fbde/teams/wer/roster
  4. Theodor Gebre Selassie // Transfermarkt — 2000. Праверана 20 ліпеня 2021.
  5. Сухи и Нецид попали в окончательный состав сборной Чехии на Евро-2012. sports.ru
  6. «Tožan Guédé by mohl už v srpnu obléknout dres slovenské reprezentace». idnes.cz.
  7. Euro 2012: Czech Republic profile - Theodor Gebre Selassie. Guardian

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тршэбічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Велке-Мезіржычы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Прага
Катэгорыя·Ігракі ФК Высачына Іглава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Слован Ліберац
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных