wd wp Пошук:

Тэадор Адорна

Тэадор Людвіг Візенгрунд Адорна (ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno; 11 верасня 1903, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя — 6 жніўня 1969, Вісп, Швейцарыя) — нямецкі філосаф яўрэйскага паходжання, сацыёлаг і тэарэтык музыкі. Прадстаўнік Франкфурцкай крытычнай школы.

Займаўся музыказнаўствам. Вучыўся і пасля выкладаў ва Франкфурцкім універсітэце імя Іагана Вольфганга Гётэ. З 1934 года быў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, з 1938 — у ЗША. З 1949 года — зноў у Франкфурце-на Майне, прафесар універсітэта. З 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў.

Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з Максам Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. Тэадор Адорна пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з’яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго членаў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ — «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 19. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118500775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Постаці нямецкага музыказнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Музычныя эстэтыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філасофія мастацтва
Катэгорыя·Сацыялогія мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Камуністы Германіі
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Франкфурцкая школа
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Даследчыкі фашызму
Катэгорыя·Сацыялогія культуры
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Франкфурцкіх галоўных могілках
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Вале
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыёлагі Германіі
Катэгорыя·Марксісты