wd wp Пошук:

Тытус Дымек

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дымек. Ты́тус Ды́мек (польск.: Tytus Dymek; 2 студзеня 1899, Клецк, Расійская імперыя — 23 лістапада 1970, Варшава, ПНР) — польскі акцёр

.

Біяграфія

Тытус нарадзіўся 2 студзеня 1899 года ў Клецку ў сям’і рамесніка Караля Дымека і Алены Памадоўской. Пасля заканчэння школы юнак пачаў працаваць у ліцейным цэху ў горадзе Крывы Рог.

У 1921 годзе пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу больш за дзесяць гадоў займаў пасаду хіміка-лабаранта.

З 1932 года навучаўся ў Інстытуце «Рэдута»(польск.) бел. ў Варшаве, пры якім існаваў свой эксперыментальны тэатр. Спачатку Тытус знаходзіўся ў ім у ролі слухача, а пазней стаў выступаць на сцэне. У 1934 годзе акцёр дэбютаваў у сталічным тэатры Comoedia, у якім працаваў пад кіраўніцтвам рэжысёра Эўгеніюша Парэды ў сезоне 19341935 гг. У прыватнасці, 29 лістапада 1934 г. Тытус Дымек сыграў у пастаноўцы «Ірад». Працуючы ў тэатры Рэдуты асабліва запомніўся роляй пана Твардоўскага ў спектаклі «Кракаўскі кашальковы невад». У 19381939 гадах з’яўляўся кіраўніком студыі акцёрскага майстэрства для моладзі пры Інстытуце «Рэдута», якая насіла назву «Акоп».

Падчас Другой сусветнай вайны ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, займаючы пасаду клерка ў Падатковай палаце. Пасля заканчэння вайны Тытус Дымек зноў вярнуўся на сцэну. Яго прынялі ў трупу Польскага тэатра імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве(руск.) бел., дзе ён больш за дваццаць гадоў іграў у эпізадычных ролях. Быў задзейнічаны амаль у пяці дзясятках спектакляў, сярод якіх «Гамлет», «Сід(руск.) бел.», «Пенелопа», «Кароль і акцёр».

У 1951 годзе польскі рэжысёр Аляксандр Форд(руск.) бел. запрасіў Тытуса сыграць у ваеннай драме «Юнацтва Шапена(польск.) бел.» эпізадычную ролю сляпога музыканта. Фільм двойчы — у 1954 і 1965 гадах намінаваўся на «Залатую пальмавую галіну».

Акцёр завяршыў тэатральную кар’еру ў 1968 годзе, ва ўзросце 69 гадоў. Тытус Дымек сканаў 23 лістапада 1970 г. у Варшаве.

Зноскі

  1. 1 2 Tytus Dymek // e-teatr.pl — 2004.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецку
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў