Тыпаграфіка (ад па-грэчаску: τύπος — форма і па-грэчаску: γραφή — пішу) — фармаванне вонкавага і унутранага аблічча тэксту з дапамогай друкарскіх сродкаў[1]. Фарміраванне аблічча тэксту ўключае ў сябе выбар слушнага шрыфту, кегля, фармата радка, міжрадкоўя, а таксама рэгуляванне міжлітарных (кернінг) і міжслоўных інтэрвалаў (трэкінг).