wd wp Пошук:

Тыгран III

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тыгран.

Тыгран III (арм.: Տիգրան Գ) — цар Вялікай Арменіі 208 гг. да н.э., сын Артавазд II.

Біяграфія

Рымскі трыумвір Марк Антоній у 34 годзе да н.э. падманам паланіў Артавазда II і адправіў яго з сынамі і жонкамі ў Егіпет, дзе ён у 31 годзе да н.э. быў абезгалоўлены. Пасля краху Марка Антонія і Клеапатры ў тым жа 31 годзе да н.э., Тыгран, яго брат Арташэс і іншыя члены яго сям’і апынуліся пад уладай першага рымскага імператара Актавіяна Аўгуста. Тыгран жыў да 20 года да н.э. у Рыме, дзе і атрымаў адукацыю. У 20 годзе да н.э. быў забіты цар Вялікай Арменіі Арташэс II, старэйшы брат Тыграна. Імператар Аўгуст прызначыў царом Вялікай Арменіі Тыграна. У першай палове свайго кіравання ён кіраваў як рымлянін, але потым вярнуўся да традыцыйнай палітыкі армянскіх цароў у дачыненні да Рыма, ізноў стаўшы яго праціўнікам. Гэта відаць хоць бы з таго, што ён адпусціў бараду ў канцы свайго кіравання, па прыкладзе ўсходніх кіраўнікоў. Тыгран перадаў свой трон сыну Тыграну IV, які працягнуў антырымскую лінію свайго бацькі.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Арменіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арташаце
Катэгорыя·Цары армянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.