wd wp Пошук:

Тыгран IV

Тыгран IV (арм.: Տիգրան Դ) — цар Вялікай Арменіі. Сын Тыграна III. Апошні прадстаўнік з дынастыі Арташэсідаў.

Біяграфія

Пасля смерці Тыграна III, яго сын Тыгран IV не прыдаў значэння рымскім законам і ўзышоў на трон. Ён ажаніўся са сваёй роднай сястрой Эрато па законах Эліністычнага свету. Тыгран займаў самы галоўны тытул «Цар цароў». Аднак у 5 годзе да н. э. рымляне пазбавілі яго трона краіны і прызначылі царом іншага брата Арташэса II, Артавазда, якога трымалі ў палоне. Але пратрымаць яго на троне змаглі толькі тры гады. З дапамогай перавароту на трон ізноў узыйшлі Тыгран і Эрато. Аднак Тыгран хутка быў забіты ў баі супраць горцаў, якія прыйшлі з поўначы і напалі на Арменію, а Эрато неўзабаве адмовілася ад трона. Такім чынам у 1 годзе нашай эры завяршылася амаль 200-гадовае кіраванне дынастыі Арташэсідаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары армянскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 35 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў