wd wp Пошук:

Тхо-Чу

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тхо-Чу (в’етн.: Thổ Chu) — найбуйнейшы востраў аднайменнай групы астравоў на поўдні В’етнама. Месціцца на паўночным усходзе Сіямскага заліва. Агульная плошча — 13,95 км². Насельніцтва (2013) — 756 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Тхо-Чу знаходзіцца ў 98 км на паўднёвы захад ад вострава Фукуок, якому падпарадкоўваецца адміністрацыйна, у 383 км на паўднёвы захад ад Хашыміна, у 1328 км на паўднёвы захад ад Ханоя, у 8261 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою старажытнае каралавае плато, паднятае над морам у выніку субдукцыі літасферных пліт. З-за разломаў каралавай асновы на ім сфарміраваліся пагоркі (найвышэйшы — 167 м). Паўночная частка вострава шырокая (5,68 км), паўднёвая вузкая (1,7 км). На востраве 4 пясчаныя пляжы. На схілах пагоркаў захаваўся першародны лес. Паверхневых вадацёкаў няма. Насельніцтва забяспечваецца пітной вадой з калодзежаў.

Клімат субэкватарыяльны пасатны з ярка выяўленым сезонам мусонаў (з мая да верасня).

Гісторыя

Востраў быў анэксаваны ўрадам Паўднёвага В’етнама ў 1973 г. У 1975 г. і 1977 г. урад суседняй Кампучыі прадпрымаў няўдалыя спробы далучыць узброеным шляхам Тхо-Чу да сваіх тэрыторый. У 1993 г. улады В’етнама пачалі перасяленне на востраў в’етнамскіх рыбакоў.

Інфраструктура

На востраве Тхо-Чу жывуць пераважна в’етнамскія рыбакі і памежнікі, а таксама іх сем’і. Маецца 1 дарога з цвёрдым пакрыццём на поўначы вострава (30 км у даўжыню). Дзейнічае сучасны шпіталь.

Аснова мясцовай эканомікі — рыбалоўства, якое ў нашы дні адчувае сур’ёзны крызіс з-за вычарпання рэсурсаў у навакольных водах. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка і прыцягненне турыстаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы В’етнама
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Сіямскі заліў