wd wp Пошук:

Тур Абу-Дабі

Тур Абу-Дабі (англ. Abu Dhabi Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіла ў канцы лютага па дарогам ААЭ. Уваходзіла у каляндар Сусветнага тура UCI.

Гісторыя

Упершыню гонка адбылася ў кастрычніку 2015 года ў рамках UCI Asia Tour (заняўшы аналагічнае месца ў календары Тура Пекіна, якi больш не праводзіцца) і маючы на той момант катэгорыю 2.1. Яе маршрут складаўся з чатырох этапаў. Першы і другі былі раўніннымі. Фініш трэцяга знаходзіў на вышыні 1025 метраў, на гары Джэбель Хафіт.[1] Апошні этап праходзіў на аўтадроме Яс Марына, прычым у змярканнях з выкарыстаннем штучнага асвятлення, як і Гран-пры Абу-Дабі.

З сезона 2017 года гонка уключана ў Міравых тур UCI і стала праходзіць у канцы лютага.[2][3]

Спаборніцтва арганізоўвала RCS Sport, якая праводзіць Джыра д’Італія і суседнія Тур Дубая.

Заключная гонка была праведзена ў 2018, пасля якой Тур Абу-Дабі і Тур Дубая аб’ядналіся ў Тур ААЭ

Класіфікацыі

На гонцы разыгрываюцца 4 індывідуальныя класіфікацыі. Лідары кожнай з іх адзначаюцца адмысловымі майкамі пэўных колераў.

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі

Год Пераможца
1 2015 Сцяг Калумбіі Эстэбан Чавес
2 2016 Сцяг Эстоніі Танэл Кангерт
3 2017 Сцяг Партугаліі Руй Кошта
4 2018 Сцяг Іспаніі Алехандра Вальвердэ

Зноскі

  1. Abu Dhabi Tour 2015 — General Classification(англ.) . ProCyclingStats.com. Праверана 2 лістапада 2017.(англ.) . ProCyclingStats.com. Праверана 2 лістапада 2017.
  2. UCI expands WorldTour to 37 events (нявызн.). CyclingNews.com. Праверана 2 кастрычніка 2016.
  3. The UCI reveals expanded UCI WorldTour calendar for 2017(англ.) . UCI.ch. Праверана 2 кастрычніка 2016.(англ.) . UCI.ch. Праверана 2 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Спаборніцтвы па веласіпедным спорце
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Велагонкі ў ААЭ
Катэгорыя·Тур Абу-Дабі