wd wp Пошук:

Тур ААЭ

Тур ААЭ (англ.: UAE Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіць у канцы лютага — пачатку сакавіка па дарогах ААЭ.

Гісторыя

Гонка з’явілася ў выніку аб’яднання дзвюх мясцовых гонак — Тура Абу Дабі і Тура Дубая, якія праводзіліся ў краіне з 2014 года, і адразу ўвайшла ў каляндар UCI World Tour.

Арганізатарамі з’яўляюцца спартыўны савет Абу-Дабі (ADSC) і спартыўны савет Дубая (DSC) сумесна з RCS Sport, які праводзіць Джыра д’Італія.

Дыстанцыя новай гонкі складзе сем этапаў замест чатырох-пяці ў кожнага з яе папярэднікаў. У 2019 годзе маршрут прайшоў з Абу-Дабі ў Дубай па тэрыторыях усіх сямі эміратаў, а ў 2020 годзе ў зваротным кірунку.

Лагатып гонкі выкананы ў выглядзе сямівугольніка, які сімвалізуе сем эміратаў, што ўтвараюць ААЭ, і з выкарыстаннем кветак нацыянальнага сцяга.[1]

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі

Год Пераможца
4 2022 Славенія Тадэй Пагачар
3 2021 Славенія Тадэй Пагачар
2 2020 Вялікабрытанія Адам Ейтс
1 2019 Славенія Прымаж Рогліч

Зноскі

  1. UAE Tour Debut Edition - Logo and Trophy unveiled in Dubai(англ.) . theuaetour.com (8 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Велагонкі ў ААЭ
Катэгорыя·Спаборніцтвы па веласіпедным спорце