wd wp Пошук:

Турскі ўніверсітэт

Турскі ўніверсітэт (фр.: Université de Tours) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тур.

Агульная характарыстыка

Турскі ўніверсітэт быў створаны ў 1971 годзе ў адпаведнасці з законам, які пасля падзей 1968 года імкнуўся мадэрнізаваць і дэмакратызаваць структуры вышэйшай адукацыі. Ён аб’яднаў існуючыя на той час вышэйшыя навучальныя ўстановы горада. Да стварэння Арлеанска-Турскай акадэміі (1961 год) у Туры не было ВНУ. Існаваў толькі цэнтр рэнесансных даследаванняў (далучаны да факультэта літаратуры Універсітэта Пуацье), які стаў цэнтрам вышэйшых рэнесансных студый Медыцынскай школай. Апошняя была ператворана ў медыка-фармацыйны факультэт, а міністэрствам створаны факультэт літаратуры і гуманітарных навук і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Затым, у кастрычніку 1968 года адкрыўся тэхналагічны інстытут універсітэта з двума эксперыментальнымі курсамі. Універсітэцкі каледж права і эканомікі знаходзіўся раней у залежнасці ад Арлеанскага ўніверсітэта.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2018French Ministry of education, 2018. — С. 161. — 396 с. — ISBN 978-2-11-152402-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Тур (горад)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта