wd wp Пошук:

Турнетрэск

Турнетрэск (шведск.: Torneträsk, с.-саамск. Duortnosjávri, фінск.: Torniojärvi) — возера ў паўночнай шведскай правінцыі Лапланд. Плошча 332 км², Турнетрэск з’яўляецца 7-м паводле велічыні і 2-м паводле глыбіні возера Швецыі, а таксама найбуйнейшым горным возерам Скандынавіі.

Створанае рэшткамі ледавіка, возера звычайна пакрытае лёдам са снежня да сярэдзіны чэрвеня. Берагі возера месцамі забалочаныя. Летам сонца не заходзіць тут роўна месяц — з 13 чэрвеня да 13 ліпеня. Найбуйнейшым прытокам з’яўляецца Abiskojåhka, найбуйнейшай выцякаючай ракой — Турнэ-Эльв.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Швецыі