У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Туркоўскі сельсавет (значэнні). Турко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Туркова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дворышчанскага і Ліпацінскага сельсаветаў[1]. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Узменскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты), адначасова ў склад сельсавета з Мікалаёўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Узменскага сельсавета вернуты 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[3]. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёска Пераслова, хутары Барылава і Юркаўшчына)[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад Мікалаёўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек[6], з іх 97,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].