wd wp Пошук:

Туркоўскі сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Туркоўскі сельсавет (значэнні). Турко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Туркова.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дворышчанскага і Ліпацінскага сельсаветаў[1]. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Узменскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты), адначасова ў склад сельсавета з Мікалаёўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Узменскага сельсавета вернуты 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[3]. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёска Пераслова, хутары Барылава і Юркаўшчына)[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад Мікалаёўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек[6], з іх 97,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Туркоўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе