wd wp Пошук:

Тулузскі капіталійскі ўніверсітэт

Тулузскі капіталійскі ўніверсітэт (фр.: Université Toulouse-Capitole) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулуза.

Агульная характарыстыка

Установа вядома таксама пад назвай 1-ы Тулузскі ўніверсітэт (фр.: Université Toulouse-I). Тулузскі ўніверсітэт — другі ўніверсітэт, створаны ў Францыі ў 1229 годзе каралём Людовікам IX на ўзор Парыжскага ўніверсітэта, створанага ў 1200 годзе каралём Філіпам Аўгустам. Першапачаткова ён ўключаў у сябе чатыры факультэты: факультэт мастацтваў, тэалогіі, права, затым — медыцынскі, створаны ў 1257 годзе. Рэвалюцыя закрыла ўсе ўніверсітэты ў 1793 годзе. Вучэльня ў Тулузе была адноўлена падчас панавання Напалеона І як частка Французскага ўніверсітэта. Універсітэт быў перазаснаваны ў 1968 годзе шляхам перагрупоўкі факультэтаў былога адзінага Тулузскага ўніверсітэта.

Структура

Універсітэт мае сем факультэтаў, школ і інстытутаў: факультэт права і палітычных навук, Еўрапейская школа права, Тулузская школа эканомікі, Тулузская школа менеджменту, факультэт адміністрацыі і камунікацый, факультэт камп’ютарных навук і Тэхналагічны інстытут у Радэзе.

Універсітэт таксама мае пяць дэпартаментаў: дэпартамент фізічнай і спартыўнай дзейнасці, дэпартамент моў і цывілізацый, дэпартамент матэматыкі, дэпартамент гісторыі і дэпартамент паліталогіі і сацыялогіі.

Ва ўніверсітэце ёсць тры доктарскія школы: доктарская школа прававых і палітычных навук, доктарская школа эканомікі і доктарская школа менеджменту.

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1229 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тулуза
Катэгорыя·Універсітэты Францыі